Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55591 документов. Показано: 17 за последние 30 дней.

Калі вы ўбачылі буйных драпежнікаў...   / Расолька, Сяргей /

У пытаннях захавання прыроды няма простых адказаў. Нашаму грамадству трэба вучыцца, як жыць з дзікімі жывёламі побач, як сябе з імі паводзіць і як да іх ставіцца. На жаль, але ў інфармацыйнай прасторы распаўсюджваецца шмат неаб'ектыўнай інфармацыі, фэйкаў і домыслаў, звязаных з дзікімі жывёлінамі. У першую чаргу апошнія могуць быць небяспечныя для чалавека як пераносчыкі шаленства, і ў гэтым плане дробныя куніцы і лісіцы — больш небяспечныя, чым буйныя мядзведзі, сустрэча з якімі для чалавека — вялікая рэдкасць. Такую думку выказаў на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Павел Гештаўт.

Источник: Звязда,   01.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Паетраны дэсант - на лядовы кантынент   / Расолька, Сяргей /

Беларускія палярнікі правялі паспяховую паветраную грузавую аперацыю і прыступілі да навуковых даследаванняў, паведаміў у Прэзідыум НАН Беларусі Аляксей Гайдашоў.

Источник: Звязда,   05.01.2021
Рубрика: НАН БеларусиЭкологическая деятельность
Беларускія палярнікі правялі паспяховую паветраную грузавую аперацыю і прыступілі да навуковых даследаванняў   / Расолька, Сяргей /

Пра гэта паведаміў у Прэзідыум НАН Беларусі начальнік 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (13-ая БАЭ) Аляксей Гайдашоў.

Источник: Звязда,   29.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
У НАН пройдзе адборачны этап інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі»   / Расолька, Сяргей /

23 снежня ў 14.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, 1 паверх) адбудзецца адборачны этап Рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» сярод маладых вучоных у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да ўдзелу запрошаны маладыя навукоўцы, аспіранты і магістранты. Падчас правядзення адборачнага этапу запланаваны прэзентацыя праектаў і правядзенне выставы маладзёжных інавацыйных распрацовак.

Источник: Звязда,   18.12.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАНМероприятия НАН
Набліжаецца да фіналу конкурс «100 ідэй для Беларусі»   / Расолька, Сяргей /

Завяршаецца дзявяты сезон рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». З усіх абласцей краіны на яго паступіла больш за тысячу заявак, паведамілі ў ЦК БРСМ. У кастрычніку — лістападзе мінулага года прайшло 39 занальных адборачных этапаў, у якіх узялі ўдзел больш за паўтысячы маладых людзей, у снежні — шэсць абласных, Мінскі гарадскі і адборачны этап Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда,   16.01.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Юбілейны генетычны пашпарт   / Расолька, Сяргей /

У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі генетычныя пашпарты для жыхароў Беларусі і іншых краін складаюцца з 2010 года. 14 жніўня Інстытут генетыкі чакаў свайго 15-тысячнага кліента.

Источник: Звязда,   15.08.2019
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Адкрываецца абноўлены ўчастак трасы   / Расолька, Сяргей /

Уводзіцца ў эксплуатацыю першы ўчастак працягласцю 13,3 кіламетра на тэрыторыі Шчучынскага раёна аўтамагістралі М6, якая зараз рэканструюецца. Для прадухілення выхаду лясных жывёл на праезную частку на ўсім працягу гэтага ўчастка ўстаноўлены агароджы з металічнай сеткі, для іх пабудаваны падземны пераход. Месца яго ўладкавання пад дарогай вызначылі вучоныя НАН Беларусі сумесна з леснікамі і паляўнічымі.

Источник: Звязда,   27.09.2018
Рубрика: НАН БеларусиЭкологическая деятельность
Мядзведзя ад вёскі адагналі. Ці далёка?..   / Расолька, Сяргей /

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя размясціла на сайце інфармацыю аб мерах, якія прымаюцца па сітуацыі са з'яўленнем дзікай жывёлы (мядзведзя) у вёсцы Пукшына. Пры выяўленні захворвання дзікай жывёлы, небяспечнага для жыцця або здароўя грамадзян, неадкладна будзе прынята рашэнне аб яго выманні з асяроддзя пражывання. У любым іншым выпадку, з улікам рэкамендацый НАН Беларусі і іншых зацікаўленых службаў, будуць прыняты далейшыя неабходныя меры па недапушчэнні знаходжання мядзведзя паблізу населенага пункта і забеспячэнню бяспекі грамадзян.

Источник: Звязда,   31.03.2018
Рубрика: НАН Беларуси
У конкурса — сёмы сезон   / Расолька, Сяргей /

Рэспубліканскі маладзёжны конкурс «100 ідэй для Беларусі» стартуе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Для правядзення конкурсу створаны абласныя і рэспубліканскі экспертныя Саветы. У склад апошняга ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, профільных суб'ектаў гаспадарання, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.

Источник: Звязда,   26.10.2017
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
"Беларусам" работы ў горадзе яшчэ хопіць   / Расолька, Сяргей /

Трактары — шматфункцыянальная тэхніка. На іх не толькі араць можна, але і з адвалам, шчоткай выкарыстоўваць, прычэп ці цыстэрну перавезці. Зразумела, замяніць у адзін момант увесь парк камунальнай тэхнікі ў горадзе немагчыма. Ды і ці трэба так рабіць, калі раней набытыя трактары яшчэ могуць эксплуатавацца? Але, напрыклад, Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі распрацоўвае і асвойвае вытворчасць малагабарытнай камбінаванай камунальнай вакуумна падмятальна-ўборачнай і солеразмеркавальнай машыны для насычэння не толькі ўнутранага рынку айчыннай тэхнікай, але і для экспарту.

Источник: Звязда,   07.10.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Ці будзем сёлета з грыбамі і ягадамі?   / Расолька, Сяргей /

Прагнозныя паказчыкi плоданашэння ягадных раслiн i ядомых грыбоў падрыхтаваны па вынiках манiторынгу Нацыянальнай акадэмii навук у лясным фондзе Беларусi ў красавiку–чэрвенi бягучага года на 10 пастаянных пунктах назiрання i 61 часовай пробнай плошчы.

Источник: Звязда,   24.06.2016
Рубрика: НАН Беларуси
Да чэмпіянату – турыстычнае кола   / Расолька, Сяргей /

Для ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў наступным годзе, навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапануюць распрацаваць маршрут “Турыстычнае кола горада Мінска”. Як паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі, навуковай базай для такога праекту з´яўляюцца шматгадовыя даследаванні ў рамках падрыхтоўкі Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, шматтомнага выдання “Гарады і вёскі Беларусі”, а таксама інавацыйныя распрацоўкі па развіцці турызму лакальна-рэкрэацыйнага тыпу.

Источник: Звязда,   18.10.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Сёлета прагназуецца неблагі ўраджай грыбоў і ягад   / Расолька, Сяргей /

Міністэрства прыродных рэсурсаў і ховынавакольнага асяроддзя апублікавала прагнозы адносна ўраджайнасці сёлета грыбоў і ягад у лясах краіны. Яны былі зроблены на падставе маніторынгу, што праводзіўся ўвесну і ўпачатку лета лабараторыяй харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу НАН Беларусі на 7 пастаянных пунктах і 35 часовых пробных пляцоўках.

Источник: Звязда,   28.06.2013
Рубрика: НАН Беларуси
"Вось так проста падысці да бабра не рызыкну"   / Расолька, Сяргей /

У Камянецкім раёне бабёр укусіў чалавека і той памёр ад страты крыві. Рыбакі, якія ўбачылі жывёліну на ўзбочыне дарогі, вырашылі сфатаграфавацца на памяць, і ў нейкі момант тая ўпілася аднаму з іх ззаду вышэй калена, пашкодзіўшы артэрыю сцягна... Каментарый дае навуковы супрацоўнік сектара паляўніцтвазнаўства і рэсурсаў паляўнічай фаўны навукова-практычнага аб´яднання "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах" Яўген Вастокаў.

Источник: Звязда,   12.04.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Ратаваць вадаплаўных трэба з розумам   / Расолька, Сяргей /

У апошнія гады найбольшая колькасць зімуючых вадаплаўных птушак у Беларусі назіраецца ў Мінску, менавіта таму тут у рамках нацыянальнай кампаніі "Зімовыя ўлікі птушак 2013" ужо трэці раз прайшлі сінхронныя ўлікі вадаплаўных і каляводных птушак. Супрацоўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам са спецыялістамі з Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і грамадскага аб´яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" наведалі вадаёмы і вадацёкі сталіцы, якія не замярзаюць. Улікі праводзіліся па 8 маршрутах. Як вынік — 15 відаў птушак агульнай колькасцю 5 777 асобін.

Источник: Звязда,   23.01.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Калі прыкладна можна будзе па ягады ісці?   / Расолька, Сяргей /

Навукоўцы Інстытута лесу НАН Беларусі вызначылі прагнозныя тэрміны пачатку нарыхтоўкі ягад сёлета па абласцх Беларусі.

Источник: Звязда,   20.06.2012
Рубрика: НАН Беларуси
Якія цукеркі лепшыя?   / Расолька, Сяргей /

Аб выніках закрытай дэгустацыі цукерак айчынных і замежных вытворцаў, якая адбылася ў Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні.

Источник: Звязда,   23.05.2012
Рубрика: Мероприятия НАН